Viktar Žybul (Віктар Жыбуль)
Пра Карлсанаў
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (Über die Karlsons vom Dach)
Пра Карлсанаў
(і не пра аднаго, а пра многа-многа)
Зубамі, разьетымі карыесам,
кусаючы срэбныя хмары,
ляцелі па небе Карлсаны.
А можа, ляцелі Ікары.
Ці крылы ў іх, ці прапэлеры,
ці тое й другое разам...
Ляцелі яны ды рыпелі ры-
сорамі непадмазанымі.
З упартасьцю камсамольскаю
яны адляталі ў вырай.
Было ў іх штосьці анёльскае,
поўнае велічы й міру.
Аўтобусамі “Ікарусамі”
запоўненыя магістралі.
А ў небе – Ікары і Карлсаны
лятуць у бязьмежныя далі.