Michas Skobla (Міхась Скобла)
АБЛОКІ
Язык: белорусский
Переводы:
немецкий (DIE WOLKEN), литовский (DANGULIAI)
АБЛОКІ
Аблокам і няўцям,
што яны таксама – нябёсы,
што яны,
паўсталыя з балотнай твані,
іржавага туману
і ўчадзелага дыму,
належаць яго Высокасьці Небу.
Аблокі купаюцца ў сонечных ясвах,
хаваюцца ад маланак
пад парасонам вясёлкі,
абдымаюцца наўзахапкі
зь цёплымі паўднёвымі вятрамі.
Здавалася б –
узьнёслым,
бялюткім,
апераным анёламі –
навошта ім праскавышоная зямля?
Але аблокі
цягам бясконцага поўдня
стаяць і стаяць
над Радзімай.