Michas Skobla (Міхась Скобла)
ВОЧЫ САВЫ
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (EULENAUGEN), 立陶宛文 (PELĖDOS AKYS)
ВОЧЫ САВЫ
Я таксама люблю ноч Вочы Савы
днём сонечныя пратубэранцы
выплюхваюцца на белыя аблокі
і пырскі трапляюць
у мае безабаронныя вочы
збоку гэта выглядае
даволі бяскрыўдна
як быццам
мне проста закропліваюць вочы
і доўга потым блукацьмуць па зямлі
салёныя туманы
я не люблю глядзець на сонца
я не разумею Ікара
я люблю глядзець поначы ў Вочы Савы
яны і ў цемры бачаць правідловы шлях
яны не выпраменьваюць святла і не саграваюць
але толькі паміж імі і Поўняй
вечна трапятацца матыльку маёй надзеі