Leanid Dranko-Majsjuk (Леанід Дранько-Майсюк)
[Там, дзе бывае ціха зусім, ціха зусім,]
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 ([Dort, wo es ganz still ist, ganz still,])
[Там, дзе бывае ціха зусім, ціха зусім,]
Там, дзе бывае ціха зусім, ціха зусім,
Я разумею: дом -- гэта дом, дым -- гэта дым…
Самае лепшае там, дзе імгла --
Падабацца ўсім,
Падабацца ўсім;
Самае горшае ў полі святла --
Заставацца нікім,
Заставацца нікім…
У Лісабоне якраз і было ціха зусім, ціха зусім,
Думанне тое ж: дом -- гэта дом, дым -- гэта дым…
Зведаў навуку самому сабе
Уяўляцца чужым,
Уяўляцца чужым --
Тым, што стаіць пры жабрацкім стаўпе
З кубкам пустым,
З кубкам пустым…
20 сакавіка 2001