Nina Mazjasch (Ніна Мацяш)
СКРЬШКА
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (DIE GEIGE)
СКРЬШКА
Скрозь --
богава дрэва ды скрыпень.
Надхмар'я і долу бяседа.
Адкуль,
кім забытая скрыпка
Тут, дзе ні сцяжыны, ні следу?
Зусім учарнелая дэка,
А струны іржою не ўзяты...
Ці гэта
душа чалавека,
Што фібрамі ўсімі напята,
Каб суадпаведна азвацца
І на матылька, і на жабу,
Не ўмеючы гукам схавацца, --
Сама
ці брыда,
ці паваба...