Volha Ipatava (Вольга Іпатава)
[Прыязджаў -- па даўнія дзянёчкі.]
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 ([Er war gekommen, um nach alten Tagen zu suchen.])
[Прыязджаў -- па даўнія дзянёчкі.]
Прыязджаў -- па даўнія дзянёчкі.
Абдымаў калені у тузе.
Я адказвала, што вугалёчкі
Перапалены.
Даўно.
Усе.
Не давалася размове шчырай,
Пасміхалася з яго бяды.
Так, няма больш жорсткай, чым жанчына,
Тая, што разлюбіць назаўжды.
У якой штодзень халодны золак,
А ўначы на грудзі ляжа столь...
У якой пад сэрцам, як асколак,
Даўняй здрады, даўняй страты боль...