Hlieb Labadzienka (Глеб Лабадзенка)
* * * [пішу табе...]
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (* * * [ich schreib dir])
* * * [пішу табе...]
пішу табе
у дзьве гадзіны
ночы
ты болей
пэўна
вершаў
чуць ня хочаш
табе карціць
вязаць
да халадоў
шкарпэткі жонкам
лютаўскіх катоў
на брамах дзён
крэйдуеш крэда
сьцен
маўчыш
шукаеш
небу
гексаген