Vera Burlak (Вера Бурлак)
[Новы год у санках да нас імчыцца,]
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 ([Neujahr stürzt zu uns im Schlitten])
[Новы год у санках да нас імчыцца,]
Новы год у санках да нас імчыцца,
Сьмяюцца бомкі зімы.
А мы хворыя – нам трэба лячыцца,
Зачыніўшыся ў дамы.
Пад санкамі сьнег пяе ды йскрыцца,
Зорак-крыжыкаў перазоў.
А мы грэшныя, нам трэба маліцца,
Укленчыўшы ля абразоў.
Дзед Мароз на паперках жаданьні дзетак
Прачытаў і дарункі прынёс.
І набіў у шкарпэткі, паклаў пад елкі
Або проста пад самы нос.
Заплюшчы вочы – як тахкае сэрца! –
Хочаш цуду? – лічы да ста.
А мы зрачоныя. Нам трэба памерці.
Мы жывем раней за Хрыста.