Michas Skobla (Міхась Скобла)
ХРЫСЬЦІЯНСТВА
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (CHRISTENTUM), 立陶宛文 (KRIKŠČIONYBĖ)
ХРЫСЬЦІЯНСТВА
Сьвет гэткі галавакружны!
У чалавецтва кружыцца галава
ад эвэрэстаў, парнасаў, п’едэсталаў,
малакроўя, полькі беларускай, каханьня,
ніцшэ, дыму айчыны, С2О…
І чалавецтва зьбіваецца з тропу,
губляе арыенціры,
роспачна азіраецца навокал,
ловіць у ветразі ружу вятроў,
хапаецца за звыклыя восі х і у,
тузаецца ў трохмернай прасторы, --
дарэмна: сьвет стае лябірынтам.
І толькі сыстэма каардынат Крыжа
вяртае людзей на сваё месца.