Vera Burlak (Вера Бурлак)
Х-ТАНІЧНЫ ВЕРШ
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (X-TANISCHE VERSE)
Х-ТАНІЧНЫ ВЕРШ
Нянька заснула ля грубкі.
Мы – тыя, хто прыходзіць уначы.
У дзетак рэжуцца зубкі.
Ім трэба дапамагчы.
У дзетак рэжуцца рогі,
Капыты і іншая дрэнь,
І празь дзьверы ў траву ля дарогі
Прарастае даўжэзны карэнь.
Бабулі коўдрамі накрылі
Сваіх Сержукоў і Каць.
А ў дзетак рэжуцца крылы.
Мы іх навучым лятаць.
А маткі шэпчуць замовы,
Каб нас адагнаць далей,
У змрок ільдзяны зімовы,
Ад сваіх нязнаных дзяцей.