Vika Trenas (Віка Трэнас)
Экзістэнцыйны пейзаж
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (Existenzielle Landschaft)
Экзістэнцыйны пейзаж
наглытацца з ракі тваёй душы
спакою і цішыні
вада празрыстая, аж бачныя на дне
каменьчыкі тваёй пяшчоты
з ласкавасцю ўсміхаецца Буда
усе дарогі свету
скручаныя ў абаранак часу
кінутыя да яго ног
у небе, афарбаваным захадам сонца,
мне бачацца водбліскі
нашага
татэмнага
вогнішча
ты зноў у маім быцці