Michas Skobla (Міхась Скобла)
ДРЭВЫ
语言: 白俄罗斯文
翻译:
德文 (BÄUME), 立陶宛文 (MEDŽIAI)
ДРЭВЫ
Зямлю,
каб не рассыпалася
на выбоінах Млечнага, Шляху,
як старое рыпучае кола,
не рассохлася ад пякучых пацалункаў сонца,
як збан, што з ганчарнага круга
трапіў адразу ў печ,
не размякла пад зорнымі ліўнямі,
ад якіх не ратуе
і парасон захмаранага неба;
каб не раскідала па жмені
касмічным вятром на забаўку
свайго жыцьцядайнага мліва —
утрымлівае не збуцьвелая зямная вось,
не мітычная сетка мэрыдыянаў,
ня частыя пазваночнікі чыгунак
і нават ня сінія паясы рэкаў,
а Дрэвы,
карэньні якіх аплялі Зямлі
і не адпускаюць,
нават калі на месцы пушчы
застаюцца заплаканыя пні.