Ihar Babkou (Ігар Бабкоў)
[За небакраем Эўропы: у акопах зацiхла туга]
jezik: beloruščina
Prevodi:
nemščina ([Hinter Europas Horizont: in den Schützengräben ist die Schwermut verstummt])
[За небакраем Эўропы: у акопах зацiхла туга]
За небакраем Эўропы: у акопах зацiхла туга
Людзi, нiбыта пасьля хляраформу, жывуць—памiраюць
Цiхае лiтаньне: НЯ СПАЦЬ
Цёмныя, начныя словы на паперы згараюць
Кроплямi маляванага раю сьцякаюць з-пад рук
Iснаваць, iснаваць
Iсьцi тваiмi шляхамi, забытая зьнiчка Эўропы
Глядзi:
Нiбы вечнасьць у шашкi, гуляюць у сьмерць
далакопы
За небакраем паэзii: ноч, ханскi патруль
Далакопы дзеляць вопратку, колькi стагодзьдзяў?
Ах, сьвятая нянавiсьць, толькi тут мы дома
Сярод пахаваных магiл ды забытых багоў