Maryja Martysievič (Марыя Мартысевіч)
Яна: Penelopa
jezik: beloruščina
Prevodi:
nemščina (Sie: Penelope)
Яна: Penelopa
Калі выкладаць, то яна хацела найлепшай клясы,
калі куціць – то ад сушы-бару да айрыш-пабу,
калі ідэю – то фікс, і абавязкова ў масы,
калі засільвацца – то пятлю пажадана
зь ядвабу.
Працэс, дзе яна пракурорам, адклаўшы зноўку,
яна падпілоўвала шпількі варожым гейшам,
ня думаючы пра тых, што сплылі ў вандроўку,
і, як ні складана было, жыцьцё рабіла
прасьцейшым.
А па начох яна, распусьціўшы дазваньня сыстэму
спрадвечных каардынатаў “уток –аснова”,
муляла, няўмёха, пальцы, ды ткала схему
мэтрапалітэну свайго існаваньня
нанова.