Vika Trenas (Віка Трэнас)
Сакавіцкая элегія
jezik: beloruščina
Prevodi:
nemščina (märzelegie )
Сакавіцкая элегія
гаркавы пах вясны – прадвесце адзіноты
плюс тонкі саладжавы пах парфумы
я адчуваю і душой, і скурай
я адчуваю крохка і празрыста
ёсць час адчуць чужыя боль і страх
ледзь бачны рух пачуцця ў гэтых зрэнках
пачнецца перакульванне сусвету
пачнецца перагортванне старонак
агромністай, усім вядомай кнігі
ты – люстра, тут адбітыя фігуркі,
машынкі, дрэўцы, вулкі, хаткі, крамкі
ты – рэха ўсім вядомага хаосу
твой лёс абліты цёплым смачным ветрам