Leanid Dranko-Majsjuk (Леанід Дранько-Майсюк)
[Малюнак, убачаны ў сне]
jezik: beloruščina
Prevodi:
nemščina ([Das Bild, im Traum gesehen])
[Малюнак, убачаны ў сне]
Малюнак, убачаны ў сне:
Гадэцыя кінута ў снег.
Аднак ці магчыма такое
У Менску шынельным ці не?!
На яве такога – нідзе.
Звычайны гваздзік упадзе,
Гадэцыі ж, як мне здаецца,
Венецыяй плысці ў вадзе…
Як слаўна! Заместа маны
Прыходзяць раманныя сны,--
Гадэцыі чыстую цноту
Атульваюць снегам яны.
І ты, як зіма снегавая,
Святлу не шкадуеш святла,
І кветку губляеш, якая
У сэрцы маім узышла.
23 снежня 1999