Leanid Dranko-Majsjuk (Леанід Дранько-Майсюк)
[Магу я ўсё – піць, як віно ваду;]
jezik: beloruščina
Prevodi:
nemščina ([Ich kann alles – Wasser trinken wie Wein;])
[Магу я ўсё – піць, як віно ваду;]
Магу я ўсё – піць, як віно ваду;
Лавіць агонь і цалаваць нуду;
І лодку дубам называць магу;
Быць вольным і сядзець на ланцугу;
Дукатамі адорваць жабракоў
І слухаць да знямогі жаб і соў,
І ў кожным слове бачыць лёс увесь,
І свет увесь, і нават страх увесь…
А ты – уява; можаш ты адно:
З'явіцца золатам, што страчана даўно…
Я спадзяюся на тваё з'яўленне
Намнога больш, чым на сваё натхненне.
22 снежня 1999 г.