Valzhyna Mort (Вальжына Морт)
Крыўда
jezik: beloruščina
Prevodi:
nemščina (Kränkung), litovščina (Skriauda), švedščina (Vaggvisa)
Крыўда
Мара – ня быць
абароненым ад сьмерці.
Ціха вуснамі вусны згрэбсьці.
Сьпі, дзіцятка, сьпі
Мовіць словы,
на якія можна адказаць
толькі маўчаньнем,
і кідаць іх
па начах мне.
Сьпі, дзіцятка, сьпі
Мы надта маладыя,
каб жыць,
і старыя, каб
ісьці на вайну.
Наш занятак –
хутчэй астыць
Наша справа –
пайсьці ка дну
Нашая ганьба –
нашая слава
нашая страва –
нашая мара –
ня быць абароненым
ад сьмерці
ціха вуснамі вусны
згрэбсьці
Ну, і добра
Ну, і ладна
Сьпі, дзіцятка, сьпі…