Maryja Martysievič (Марыя Мартысевіч)
* * * (гэта сьнег)
jezik: beloruščina
Prevodi:
nemščina (*** (das ist schnee))
* * * (гэта сьнег)
Як правільна сустракаць новы год? Трэба, каб
Тэлевізар быў сапсаваны й сьвяточны канцэрт – хрыпкі,
каб сьняжыла і ў зорак айчыннай эстрады быў паласаты мэйк-ап,
а ў руках прэзыдэнта ўгадваліся контуры скрыпкі.
І тады пэтарды суседзяў – фэервэркамі Фантэбло.
Дзед Мароз, п’яны ў Зюзю, лезе на гмах прывакзальнай вежы.
Тэлевізар трэба такі, каб відаць было яго радаснае табло,
і казьліную яго бараду, і кажух ягоны мядзьведжы.