Ales Rasanau

белорусский

Elke Erb

немецкий

Лясная дарога

Едзем на возе з Хведаркам Барада-
тым па даўняй лясной дарозе.

   Павыступалі з зямлі вузлаватыя ка-
рані, быццам чыесьці крыкі і нараканні.

   Апавядае Хведарка Барадаты, як
шмат тут чаго за вякі адбылося:
   як людзі людзьмі пераймаліся,
   як людзі людзьмі рабаваліся,
   як забіваліся людзі людзьмі...

   —Я ведаю,— кажа ён,— толькі трохі,
ды ўсё, што было тут, да самых апошніх
драбніц, адкрыецца на судзе, на тым
страшным судзе, дзе ўзважвацца бу-
дуць людскія душы.

   Просяцца ў нас, каб падвезлі, каго
даганяем: дзядзькі, дзецюкі, мала-
дзіцы, падлеткі, жанкі, старыя,— і мы
іх бяром, бо ўсе, хто ні ёсць на гэтай
дарозе, ужо не староннія нам, не чу-
жыя, ужо, нейкім чынам, с в a е.

   Зыбаецца воз па пяску, ляскоча воз
па карэнні,
   Хведарка Барадаты махае лейцамі і
паганяе каня...

   Цесна пасеўшы, усім хаўрусам едзем
па даўняй лясной — па людской!..— да-
розе, едзем на страшны суд.

© Разанаў A. C. / I.П. Логвінаў
Из: Лясная дарога: версэты
Менск: I.П. Логвінаў, 2005
ISBN: 985-6701-91-0
Аудиопроизводство: Literaturwerkstatt Berlin 2008

Der Waldweg

Chwedarka der Bärtige und ich fahren mit einem
Fuhrwerk auf dem uralten Waldweg.

   Knotige Wurzeln treten aus der Erde wie jeman
des Schreie und Vorwürfe.

   Chwedarka der Bärtige erzählt, was alles hier vor
Jahrhunderten geschah:
   wie Menschen bedrängt wurden von Menschen,
   wie Menschen beraubt wurden von Menschen,
   wie Menschen von Menschen getötet wurden...

   Ich weiß, sagt er, noch das wenigste, aber alles,
was hier war, kommt haarklein heraus beim Gericht,
bei jenem Schreckensgericht, wo die menschlichen
Seelen gewogen werden.

   Es bitten uns, daß wir sie mitnehmen, die wir ein
holen: Männer, junge Männer, Jünglinge, Halbwüch
sige, Frauen, Alte - und wir nehmen sie mit, denn
alle, wer auch immer ist auf diesem Weg, sind uns
nicht Fremde mehr, nicht andere, unsere schon
sind sie in gewisser Weise.

   Das Fuhrwerk schwankt über den Sand, es holpert
über die Wurzelballen,
   Chwedarka der Bärtige rührt die Zügel und treibt
das Pferd an...
   Eng zusammengerückt, fahren wir mit der ganzen
Gesellschaft auf dem uralten Waldweg, dem
menschlichen!... - fahren zum Jüngsten Gericht.

Übersetzt von Elke Erb.

Aus: Ales Rasanaǔ: Zeichen vertikaler Zeit. Poeme. Versetten. Punktierungen. Betrachtungen.
Herausgegeben von Norbert Randow. Aus dem Weißrussischen
übertragen von Elke Erb. Berlin: Agora Verlag, 1995, 28. Erato-Dru