Vera Burlak (Вера Бурлак)
ЗБАН У АГНІ
Язык: белорусский
Переводы:
немецкий (KRUG IM FEUER)
ЗБАН У АГНІ
Я збан у агні.
І гэта назаўсёды.
Мне назаўсёды ўбілі ў кроў і ў косьць
Багацьце духу,
Хараство прыроды,
Сусьвету прыгажосьць.
Няма маёй віны,
Што мне яны
Патрапілі ў пячонкі
І там сядзяць,
І іх ня выбіць вонкі.
Магчыма, ўчора я б яшчэ магла,
Ды ўчора я спала,
А сёньня позна.
З паленаў выпараецца смала,
З паперак – проза,
Ва мне ж паволі камянее верш
Пра радасьць жыць
І хараство прыроды.
Мяне ня зьменіш больш – хіба паб’еш.
І гэта назаўсёды.