Iryna Khadarenka (Ірына Хадарэнка)
[з ценю крывавай нядзелі]
Язык: белорусский
Переводы:
русский ([из тени кровавого воскресенья])
[з ценю крывавай нядзелі]
з ценю крывавай нядзелі
выпаўз яе жаніх –
чорны панядзелак
з прыгожым і элегантным букетам
мілыя мірныя людзі
жуючы гамбургеры і жуйкі
кожны дзень шпацыруюць
уздоўж скатабойні
маўчаць
і прадбачліва маюць у шафах
гатычныя строі