Viktar Žybul (Віктар Жыбуль)
Верш
Язык: белорусский
Переводы:
немецкий (Gedicht)
Верш
Хто сказаў, што мой радок кульгавы?
Гэта ўсё трызьненьні ды лухта!
Мой радок наогул нерухавы,
паўжывы ад носа да хваста.
Верш мой страшны, брыдкі, непрыгожы.
Пэўна, ён усіх ужо дастаў.
Ні кульгаць, ні крочыць ён ня можа,
бо яго паралюш распластаў.
Ад ангіны, тыфусу й халеры
мучыцца лірычны мой герой.
Не сяджу я доўга ля паперы,
бо інакш падхопіш гемарой.
Верш мой – барадаты і агідны,
без зубоў, бяз вуха, без рукі.
Едуць у калясцы інваліднай
паралізаваныя радкі.