Maryja Martysievič (Марыя Мартысевіч)
прыўкрасныя шасьцідзесяцігадовыя
Язык: белорусский
Переводы:
немецкий (DIE WUNDERBAREN SECHZIGJÄHRIGEN)
прыўкрасныя шасьцідзесяцігадовыя
пытаюцца ў гугла
як выставіць час на айфоне
атрымліваюць адказ
купіце нокію
ня ведаюць якая гадзіна
дзеляць час
на да і пасьля
алімпіяды-80
нарадзілі нас
глыбока за трыццаць
гэта адбылося яшчэ
ў савецкім саюзе
былі на паміры
і ў самааркандзе
і толькі пасьля ў парыжы
і заходнім бэрліне
запісвалі высоцкага
на бабінныя магнітафоны
былі на пахаваньні стральцова
бачылі як ня трэба
камусьці зь іх месяц таму
выразалі нырку
няясна каму
усе п’юць чырвонае
паляць на кухні ў выцяжку
прыўкрасныя шасьцідзесяцігадовыя
незалежныя ад часу
на сваіх айфонах