Nina Mazjasch (Ніна Мацяш)
НЕ СПΑЗНІСЯ
Язык: белорусский
Переводы:
немецкий (KOMM NICHT ZU SPÄT)
НЕ СПΑЗНІСЯ
Толькі мо ў казцы ёсць лёс, нібы кошык
Поўны адно медуніц ды суніц.
Бойся спазніцца з учынкам харошым:
Тонка прадзецца жыццёвая ніць.
А ліха -- не спіць...
Ах, запіваць бы сухую скарынку
Наканаванага --
з чыстых крыніц!..
Бойся спазніцца з харошым учынкам:
Тонка прадзецца жыццёвая ніць.
А ліха -- не спіць...