Maryja Martysievič (Марыя Мартысевіч)
* * * [Ісус]
Язык: белорусский
Переводы:
немецкий (* * * [Jesus])
* * * [Ісус]
Ісус
набывае сандалі
з натуральных матэрыялаў
у мясцовых вырабнікоў
адмаўляецца
ўяжджаць у горад на восьліку
каб не цярпела жывёла
яму кажуць
прароцтва
рабілася вельмі даўно
нельга чакаць
ад тадышніх людзей
нашага зроўню сьвядомасьці
а цяпер
галоўнае
апраўдаць чаканьні
што да пальмаў
яны толькі лепш растуць
калі зь іх абрываюць галіны
затое
бальшыня тых,
хто вітацьме Цябе, Настаўнік
гарантавана жанчыны