Ihar Babkou (Ігар Бабкоў)
[Абгостраны рысы і позірк зацяты, дарма]
Язык: белорусский
Переводы:
немецкий ([Scharf die Gesichtszüge, der Blick vergebens, vergessen])
[Абгостраны рысы і позірк зацяты, дарма]
Абгостраны рысы і позірк зацяты, дарма
За шыбамі ноч і цікуе, скавыча зіма
Вачэй сівізна і сівыя, старыя часы
Павыпаў сьняжок, каб пазбыць, прыхаваць галасы
І дворнік струмкі сярод ночы вартуе адзін
Сон згаслых вачніц ды замкнёнасьць глухіх дамавін
Прадонных пакояў высокую, белую столь
Дзе ў вопратцы лёсу віруе бязьлітасны боль
Распусны, халодны, пранізьлівы бляск ліхтара!
Адчай даўгавейны, самота, рыпеньне пяра…