Nina Mazjasch (Ніна Мацяш)
ВОРАН КРУЖЫЦЬ
língua: bielo-russo
Traduções :
alemão (DER RABE KREIST)
ВОРАН КРУЖЫЦЬ
Я шукала чараўніцу,
ах, шукала,
каб мяне ад варання
паратавала,
каб яно штодня-штоночы
не кружыла,
каб я цяжка так па сонцу
не тужыла.
Абышла я паўкраіны,
паўзямліцы,
не знайшла нідзе жаданай
чараўніцы,
бо яны, бо і яны
па сонцу тцжаць,
бо над кожнаю душой
свой воран кружыць...