Ihar Babkou (Ігар Бабкоў)
Вользе
língua: bielo-russo
Traduções :
alemão ([Dort, wo ich die Lippen – eidechsenartig – suche gegenüber danach])
Вользе
Там, дзе шукаю губ – жужалкаю – наўпроць
Рушыць падвойны сьвет, каліўца, веі сну
Боязны акіян, жменька жыцьця, стакроць
Памяць асьцюдзіць твар і адвядзе віну
Верх ядлоўцаў, пустэч – невараць – за берагі
Зданяў, сатлелых слоў, чужых зямель і вод
Ўлоньне сьвятой зямлі, веі быцьця, сьнягі
Лёгка, нібыта ў сон, падае ў неба лот…