Vika Trenas (Віка Трэнас)
*** [ты вернешся за мной...]
língua: bielo-russo
Traduções :
alemão (*** [du kommst zurück, kommst meinetwegen])
*** [ты вернешся за мной...]
ты вернешся за мной, ды я ў жалобе
пішу верлібры разам з лістападам
ён, як і я, ад жалю захварэлы
ты вернешся -- адно не дачакацца
запозненай пяшчоты палахлівай
залечанай ласкавым “супакойся”
ёсць боязь назаўсёды стаць шчаслівым
я -- дзіўны боль
той боль пад першым снегам
мая душа з тваёй не мае выйсця