Michas Skobla (Міхась Скобла)
[Крышку не па сабе.]
língua: bielo-russo
Traduções :
alemão ([Mir ist nicht ganz wohl.]), lituano ([Keistoka])
[Крышку не па сабе.]
Крышку не па сабе.
І зорнае неба здаецца
прыцьмелым прыскам,
які разьдзімае раз-пораз вецер
і папярхаецца дымам.
Крышку не па сабе.
Няўжо й на нябёсах
у выраях вечнасьці
чыняцца чорныя справы,
выскаляюцца жаўтазубыя вогнішчы
і брат забівае брата?
Учэпіста вісьне
пад дахам душы
кажан трывогі.
І поўня нязрушна мігціцца,
як пень
сьпілаванага
Дрэва Сусьвету.