Nina Mazjasch (Ніна Мацяш)
АЛЕ ТВАЯ СЛЯЗА
língua: bielo-russo
Traduções :
alemão (ABER DEINE TRÄNE)
АЛЕ ТВАЯ СЛЯЗА
Выясніваўся дзень. І ноч растаць хацела.
... О, як твая сляза ў маю слязу глядзела!
Ад промняў з-пад смугі ўся далеч залацела.
...Але твая сляза ў маю слязу глядзела.
Чародка галубоў над намі ўсё гусцела.
...О, як твая сляза ў маю слязу глядзела!
Крылялі галубы як свята, як нядзеля.
...Але твая сляза ў маю слязу глядзела