Vital Ryzhkou (Віталь Рыжкоў)
Адзінокі верш
língua: bielo-russo
Traduções :
alemão (Einsames Gedicht), russo (Одинокое стихотворение)
Адзінокі верш
Ілбом грукаю ў сцены —
замест дыялогу з ценем.
Прынцыпова ўсё роўна, скончыцца дождж ці не —
тлумачу ілбом сцяне, бо нікога навокал.
І нельга маю адзіноту прыкінуць на вока. Мне
так адзінока,
што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз
бязлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны
ведаюць, што ты далёка; і таму якраз
так адзінока.
І нельга схавацца за словы, бо словаў менш,
чым нервовасці... Умоўнымі знакамі
ценю тлумачу: нічога не зменіш.
Яму абыякава.