Vika Trenas (Віка Трэнас)
*** [ты надта далёка...]
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (*** [du bist allzu fern …])
*** [ты надта далёка...]
ты надта далёка
далей, чым могуць сабе ўявіць
аўтобусы, самалёты і цягнікі
час трымае на ланцугу
праглядаю архіў непазбыўных пачуццяў
хутка восеньскае лісце
будзе танчыць тужлівае танга
і паветра прасякнецца
п'янкім пахам свежага хлеба
я скармлю галубам
апошнюю лусту сваёй любові