Maryja Martysievič (Марыя Мартысевіч)
BARBARA RADZIWIL'S LIVEJOURNAL (1)
Sprache: belarusisch
Übersetzungen:
deutsch (BARBARA RADZIWILLS LIVEJOURNAL (1)), russisch (BARBARA RADZIWIL'S LIVEJOURNAL (1))
BARBARA RADZIWIL'S LIVEJOURNAL (1)
(урыўкі з інтэрнэт-дзёньніку ~barbara_r)
Зацертае стагодзьдзямі таро
сівой хазаркі. Зноў фарбую вусны
у ліфце і лячу ў сваё мэтро,
і праглынае электрычны вусень,
і банкамат, мудруючы, круцель,
пагардліва выплёўвае гатоўку.
Хазарка прадказала мне пасьцель.
І сьвятара. І сьмерць мянціць літоўку.
Варшава (па дарозе ў Геранёны) 1542 г.