Viktar Žybul (Віктар Жыбуль)
[А вы бачылі калі-небудзь вочы]
langue: biélorusse
traductions:
allemand ([Haben Sie schon einmal die Augen gesehen])
[А вы бачылі калі-небудзь вочы]
А вы бачылі калі-небудзь вочы
чалавека, якога ўдарыла токам?
Яны блішчаць, нібыта дзьве поўні ўночы,
небатвар заліваючы гарачым сокам.
А вы бачылі калі-небудзь вусны
чалавека, якому перакрылі дыханьне?
Яны варушацца, быццам чырвоныя вусені
на зялёным лісьце. Яны просяць каханьня.
А вы бачылі калі-небудзь пяткі
чалавека, які хацеў заскочыць на неба,
але яго змылі ўніз моцныя ападкі?
Ня бачылі?
І ня трэба.
Ня трэба.