Anatol Ivashchanka (Анатоль Івашчанка)
Суфійскі танец
langue: biélorusse
traductions:
allemand (SUFITANZ)
Суфійскі танец
Калі чэзлыя думкі, бы вужакі,
выпаўзаюць з-пад камянёў памяці,
якія нельга раскідаць,
і нахлынаюць у шыпеньні далёкага прыбоя,
яна пачынае свой танец…
І нехта побач руйнуе сьцены,
а нехта проста імкнецца стаць празрыстым –
яна ж вынаходзіць новыя рухі,
і разам зь ёй танцуе яе хараство.
З задымленага кута назірае настаўнік.
Ён чакае, калі зьнікне танцорка
і застанецца Танец.