Anatol Ivashchanka (Анатоль Івашчанка)
* * * [“Бітва паміж розумам...]
langue: biélorusse
traductions:
allemand (***[Die Schlacht zwischen den Gehirnen …] )
* * * [“Бітва паміж розумам...]
“Бітва паміж розумам і думкамі
скончылася пераканаўчай нічыёй”, –
вымавіў і прачнуўся.
Рухаемся прыслухоўваючыся,
кахаем прыслухоўваючыся,
жывем прыслухоўваючыся…
“Шчасьлівыя, –
замілавана рэкаюць з дагератыпаў, –
вы ведаеце тое, што нам ня сьнілася…”
Па горадзе ходзіць п’яная Плачка,
ловячы гукі сваёй мовы…
Моўчкі назіраем,
як канае на нашых руках
паэзія.