БЕРЕГ ПАМЯТИ

Ров. Стена.
Родимые пятна
брошенных сетей
в одном из кратеров
междуречья.
И белизна соборов
тайного города
невероятна,
когда по карте
сокровенных путей
вывожу караван навстречу.

Кто примет мой груз?
Паче чаяния,
даст кров и ручей?
Отчаяние сменяет отчаяние
в отсутствие звука шагов
и звона ключей.

Горьким запахом радует бриз.
Створки раковин падают вниз.

© Sergej Moreino
De: ХОЛОДНОЕ ПЛАМЯ ГАНЗЫ
Rīga: Mansards, 2012
Producción de Audio: Literaturwerkstatt Berlin 2014

БЕРАГ ПАМЯЦІ

Роў. Сцяна.
Радзімыя плямы
кінутых браднікаў
у адным з кратэраў
міжрэчча.
І белата сабораў
таямнічага горада
неверагодна,
калі па мапе
схаваных шляхоў
выводжу караван насустрач.

Хто прыме груз?
Неспадзявана
дасць прытулак і ручай?
Адчай змяняе адчай
у адсутнасці гуку крокаў
і звону ключоў.

Горкім пахам цешыць брыз.
Створкі ракавінаў падаюць уніз.

Пераклад: Змітeр Вішнёв