Біяграмма

Маё грамадзянства – Вялікае Княства,
Мой родны абшар – ад Варшавы да Мінска.
Між Вільняй і Кіевам – продкаў калыска;
Мой род паяднаў і сялянства, і панства.

У спадчыну маю – з крыніцы славянства –
Зямлю, лес і хмары, што сцелюцца нізка,
Свавольнасць і ўпарты характар літвінскі:
У думках – свабода, у сэрцы – паганства.

© Iryna Khadarenka
De: Свядомаграфія
Мінск: Кнігазбор, 2012
Producción de Audio: Belarussian PEN Center