Viktar Žybul (Віктар Жыбуль)
[Ты сьцякла]
Idioma: bielorruso
Traducciones:
alemán ([Du bist ])
[Ты сьцякла]
Ты сьцякла
зьмяістаю вадою
з пазванкоў
крыштальнай жырандолі.
Ты плыла
па сонечным пакоі
і хацела
вырвацца на волю.
Сьвет нагадваў
атам у разрэзе.
Срэбнай пены
набягалі хвалі.
Толькі вочы
патаналі ў сьнезе,
толькі сьцены
волі не давалі.
Зіхатлівы
бег наперагонкі
разальлецца
сьмехам па-над гаем.
Я блукаю
ў трох бэнзакалёнках,
у рамонках
я сябе губляю.
З дапамогай
вежавага крану
з шэрхлых блёкаў
жалезабэтону
я ляплю
акрыленую панну,
я ствараю
новую мадонну.