Viktar Žybul (Віктар Жыбуль)
Парашутыст
Idioma: bielorruso
Traducciones:
alemán (Der Himmelsspezialist)
Парашутыст
Пасадзілі на парашу парашутыста,
і заплакаў горка парашутыст:
– За што вы мяне так?
Я перад вамі чысты!
Не камуніст я вам і не фашыст!
– А за тое, – у адказ прагугнявіў
чувак з бляшанай значкай на ілбе, –
што паветра належыць Дзяржаве,
а ты хацеў яго прысвоіць сабе!