Viktar Žybul (Віктар Жыбуль)
Мой кукіш
Idioma: bielorruso
Traducciones:
alemán (Mein Stinkefinger)
Мой кукіш
Пакажу я кукіш небу,
пакажу я кукіш лугу,
пакажу я кукіш хлебу,
пакажу я кукіш плугу.
Я адчую радасьць волі,
спрытна выцягнуўшы рукі,
і ўсяму я навакольлю
пакажу вялікі кукіш.
Пакажу я кукіш зоркам,
пакажу я кукіш сонцу.
Брудны кукіш надвячоркам
суну ў кожнае аконца.
Шпарка вылезшы з канавы,
паскачу я пад залевай.
Пакажу я кукіш правым,
пакажу я кукіш левым.
Пакажу я кукіш дрэвам,
пакажу я кукіш травам,
і пайду далей са сьпевам,
з пачуцьцём вялікай славы.
Я здаволены духоўна,
перапоўнены настроем.
Як усё ж такі цудоўна
ў гэтым сьвеце быць героем!