Volha Ipatava (Вольга Іпатава)
КАЛОДЗЕЖ
КАЛОДЗЕЖ
Праз пясок прасочыцца крыніца,
І калодзеж поўны,
як заўжды.
Любяць тут прахожыя напіцца,
І ў біклагу ўзяць з сабой вады.
Ад вадаправоднага жалеззя
Кажуць,горла наждаком дзярэ...
Я кажу ім: "Піце, колькі ўлезе.
Ён для ўсіх, калодзеж на двары".
Ён і ў лютаўскі мароз не стыне,
Колькі б тут завеі не гулі.
Цёмныя і пругкія глыбіні --
Быццам да сярэдзіны Зямлі.
Як над вокам, над вадой схіліся--
Галаву закружыць незнарок.
Ты тут кропля, што ўпадзе калісьці
Ў вечны свой жыцця кругазварот.
Ты -- дзіця прасто ры неабдымнай,
Што пачатак з Космасу бярэ...
"Гаспадынька..."
Я -- не гаспадыня:
Ён для ўсіх, калодзеж на дварэ...