Valzhyna Mort

belarusian

 

* * * [Мужчыны прыходзяць, як лічбы ў календары]

Мужчыны прыходзяць, як лічбы ў календары,
І потым ізноў паўтараюцца раз на месяц.
Мужчыны, што бачылі дно
найглыбейшых бутэлек.
Багі зямныя, нябесныя каралі.
І быццам пацеркі разарваных караляў,
Разьлятаюцца дрыжыкі ад дотыку іхных рук.
На стук іх сэрцаў – адчыняюцца дзьверы.
На гук іх голасу – плывуць караблі.
І вецер ліжа іх твар, што дурны сабака,
І нясецца цягніку наўздагон.
Яны распрануць мяне, быццам саміх сябе,
І будуць трымаць у руках, як саксафон.
І гэтая музыка, музыка, іхныя блюзы
Ліюцца, як малако з жаночых грудак.
Такіх высокіх нот не адолеюць людзі,
Такіх высокіх нот баяцца багі.
Мужчыны, што вучаць дзяцей дзіцячаму сьмеху,
Мужчыны, што вучаць час не стаяць на месцы,
Мужчыны, што любяць мужчын у туалетах клюбаў,
Мужчыны, што цалавалі рукі самое сьмерці.
Мужчыны, што ніколі мне не павераць,
Putting me into chairs
Mama their lips fall down on me
Like burning airplanes
They are powerful patient
When the world crashes
All rush into shelters
They’ll stop to take out an eyelash
Out of my eye.
Mama, even not mine
Just someone’s mama
Come come
Take me out
Find me under
This airplane wreckage

© Вальжына Морт
Audio production: Belarus PEN-Centre