Nina Mazjasch (Ніна Мацяш)
[Заходзіш. Гамоніш.]
Language: belarusian
Translations:
german ([Du trittst ein. Du sprichst.])
[Заходзіш. Гамоніш.]
Заходзіш. Гамоніш. Прыгортваешся ўсхвалявана.
Дапытваешся, ці жаданы –
такі нечаканы?
А вочы іскрацца. А вусны смяюцца. А словы
абвейваюць сэрца бялюсенькім цветам вішнёвым.
Мы ёсць – і няма нас. Нібы два пялёстачкі, тонем
у галавакружна расчыненых сонечных тонях.
І пьём – не нап”ёмся з той плыні крыштальнай,
вянчальнай,
І гэтая смага –
адзінае, што найрэальна...
.