Michas Skobla (Міхась Скобла)
ВЕЖА
Language: belarusian
Translations:
german (DER TURM), lithuanian (BOKŠTAS)
ВЕЖА
Пасярод Эўропы горад Ніш,
ты зь бядой славянскі люд радніш.
Белай Вежы
шматвяковы мур,
у жалобе бойніцы прыжмур.
Эйфэля
ажурны ў неба мост,
пачакай да зор сягаць наўпрост.
Вежа ў Пізе,
пахілі чало,
як бы там хістаць ні пачало.
Сьцшся, Бабілёнскі даўгабуд,
хоць і ты паўстаў зь людзкіх пакут…
Над зямлёй хеопсаў і рабоў
вышай вежаў, атамных грыбоў,
вышай храмаў, саляных слупоў –
вежа з чалавечых чарапоў.
Найвідушча
навакол глядзіш
са сьляпых вачніцаў,
горад Ніш.
Турак зь ятагана кроў саскроб.
Вежа са шляхоў людзкіх ня збочыць,
нібы з таго сьвету пэрыскоп –
Царства мёртвых
за жывымі сочыць.