Nina Mazjasch (Ніна Мацяш)
ПЛАТА
Language: belarusian
Translations:
german (DER PREIS)
ПЛАТА
Колькі важыць святло? --
З адказу на гэта
Прырода не робіць сакрэту:
Хоць бы столькі,
Колькі важыць пялёстак вішнёвага цвету.
А колькі каштуе святло? --
Белы свет
Знае плату адну за яго спакон веку:
Жыццё чалавека.