Nasta Mancevich (Наста Манцэвіч)
[Калі недасканаласць свету]
Language: belarusian
Translations:
lithuanian ([Kai pasaulio netobulumas]), ukrainian ([Коли недосконалість світу])
[Калі недасканаласць свету]
Калі недасканаласць свету
заб’е апошнія мары ў маёй галаве
І я прачнуся рана ад шуму
дажджу за вакном
Ну вось і ўсё, як кажуць,
Game is over. Капец. Гамон.
Вазьму тэлефонную слухаўку,
пазваню дамоў — я нармальна, мама,
нармальна...
усё ў мяне. А як там ты?
Глядзі, кладзіся спаць рана,
перад сном пагуляць схадзі.
Пакладу слухаўку.
Пагалюся.
Раздам даўгі.
Гэй! Дайце мне цыгарэту
І жоўты шалік даўгі.