Volha Hapeyeva

belarusisch

 

[калі ты дрэва]

калі ты дрэва
             а вецер сышоў ад цябе
стаяць нерухома можна стагодзьдзямі

і што табе птушкі зь іх звонкімі песьнямі лета

калі ты
дрэва
ад якога сышоў вецер

© Логвінаў
Aus: Няголены ранак
Мінск: Логвінаў, 2008
Audioproduktion: European radio for Belarus (http://euroradio.fm/) / Belarusian PEN-Centre